Welcome visitor you can log in or create an account

Кромлех - «Брама ўсіх зорак»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кромлехі – самыя старажытныя ў гісторыі чалавецтва ручнаствораныя мегалітычныя групы збудоў з апрацаваных альбо неапрацаваных прадаўгаватых камянёў (менгіраў), вертыкальна, згодна з пэўнай заканамернасцю, пастаўленых (урослых) у зямлю, што ўтвараюць канцэнтрычную акружнасць з усталяваным усярэдзіне яе дальменам. Стварэнне гэткіх збудоў адносяць да эры каменнага веку (3 – 5 мільёнаў гадоў таму). Аднак цалкам верагодна, што збудаванне кромлехаў запачаткавана ў значна больш ранні перыяд, пра які нам пакуль мала што вядома.

Немалая колькасць кромлехаў сустракаецца на ўсіх кантынентах Зямлі, і гэта сведчыць пра супольнасць культур, шчыльныя духовыя повязі людзей, што жылі колісь даўно на нашай планеце.

Прызначэнне комплексу – рытуальнае агароджанне святарнай (сакральнай) прасторы, з утварэннем своеасаблівага «храма пад зорным небам» дзеля духовага кантактавання, паяднання з Сусветам праз наладжанне рэлігійных абрадаў. А таксама дзеля астранамічных назіранняў.

Кромлех «Брама ўсіх зорак» складаецца з 12 роўнааддаленых па акружнасці менгіраў (вертыкальных камянёў) з дыяметральнай адлегласцю 12 метраў адзін ад аднаго. Адлегласць жа між менгіраў па акружнасці роўная 3,14 метра, а гэта адпавядае Лудольфаваму ліку, альбо ліку n (ліку «пі»).

Дзіва дзіўнае. Але ўсё гэта зусім не выпадкова. Комплекс заснаваны на ідэі натуральнага ліку 12 (тузін), шчыльна звязанага з навукай, культурай, рэлігіяй і гісторыяй чалавецтва (12 сузор’яў Задыяка, 12 месяцаў году, 12 гадзін – апоўдні, апоўначы, 12 Багоў Шумераў, Вавілону, Алімпу, 12 Багоў Одына, 12 часцін храма Саламона, 12 Апосталаў, 12 прастор М-тэорыі струн, 12-цістандартная мадэль фізікі элементарных часцінак, 12-цілікавая сістэма вылічэння і г.д.).

Камяні сімвалізуюць сузор’і Задыяка, а каменная пліта ў цэнтры колавай прасторы з’яўляецца сімвалам цэнтру нашай галактыкі (ды і ўсёй светабудовы). Да таго ж, камяні люструюць салярны цыкл руху ў свеце. Адпаведна са старажытнай традыцыяй, на менгірах выдрапаны магічныя знакі рун, здольныя актывізаваць энэргіі дабра, справядлівасці, разумнасці, здароўя, сямейнага дабрабыту ды іншыя, а на вонкавым баку менгіраў пазначаны сімвалы Богавага Пачатку ў розных рэлігіях старадаўнасці.

З эзатэрычнага гледзішча, кромлех ёсць месцам канцэнтрацыі жыватворнай энэргіі, парталам у іншасветы. У старажытнасці верылі, што месца (кропка), дзе «Зямля злучаецца з Небам», вылякоўвае немачы, адорвае святлом і моцай пакутнікаў і ўсялякага звяртанца, аберагае род і прыроду.

Фотогалерея: