Каляды ў Суле
Святкуем вясёлыя Каляды ў Суле

Каляды і Новы год – самыя радасныя і любыя ўсімі святы, надыходу якіх з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці.
У парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» можна акунуцца ў гэтую асаблівую кранальную атмасферу самых чароўных святаў зімы.
Даведацца пра традыцыі беларускіх Каляд
У перыяд з 16 снежня па 10 студзеня ў парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» можна паўдзельнічаць у эксклюзіўнай экскурсійнай праграме «Калядная казка ў Суле». Падарожжа падорыць гасцям прыгоды і цеплыню любых зімовых святаў і дазволіць больш даведацца пра традыцыі іх правядзення на беларускіх землях.

Вядома, што ў шмат якіх краінах існуе мноства калядных традыцый, але пры гэтым часта застаецца ў цені той факт, што ў нас яны не меней цікавыя і пацешныя, ды да таго ж яшчэ і вельмі самабытныя. Нашы продкі сапраўды ўмелі адпачываць і весяліцца.
Пачнецца экскурсійная праграма «Калядная казка ў Суле» ля ўваходнай брамы. Самымі першымі нашых гасцей сустрэнуць музыкі і запросяць прайсці ў замак. Там яны сустрэнуць Анёла, які раскажа пра рэлігійнае значэнне свята «Каляды», а таксама пра яго неадменныя атрыбуты. Самым вядомым з іх, без сумнення, з'яўляецца віфлеемская зорка – менавіта яна шмат стагоддзяў таму назад паказала шлях вяшчунам да месца нараджэння Ісуса Хрыста.

Таксама госці пазнаёмяцца з адным з самых яркіх і цікавых персанажаў беларускіх Каляд - Зюзем. Многія, нават, не здагадаюцца, хто такі гэты пацешны стары з доўгай сівой барадой і з кіем у руках. Насамрэч гэта дух зімы, які, уласна, і вырашае – быць сапраўднай зіме з траскотнымі маразамі ці не.
«Пакалядаваць» як раней
Здаўна на Каляды варажылі. І нашы продкі ў перыяд Каляд надавалі гэтаму дзейству досыць шмат часу. Асабліва падабалася варажыць маладым дзяўчатам аб тым, калі выйдуць замуж.

У даўнія часы існавала шмат варыянтаў такой варажбы. Напрыклад, дзяўчаты пяклі аладкі, клалі іх побач з сабой і чакалі, да каго хутчэй за ўсіх падыдзе іх паспытаць свойская жывёла. Чыю аладачку хутчэй за ўсіх дзяўбне курка, тая дзяўчына неўзабаве выйдзе замуж. Падчас каляднай экскурсіі ў Суле таксама можна будзе паваражыць, зазірнуўшы ў хатку чараўніцы.

На цэнтральнай (Кiрмашовай) плошчы, ля навагодняй ялінкі-красуні, можна будзе сустрэць Мядзведзя, павадзіць карагоды і ўдосталь павесяліцца.

Потым госці накіруюцца да нашага беларускага мястэчка, каб навучыцца калядаваць. Каляды – мабыць, самае анімацыйнае свята, і ў Суле можна навучыцца пакалядаваць, як раней: будуць і песні, і танцы, і забавы.
Калядаванне на нашых землях мела свае адметныя, асаблівыя рысы. Людзі прыбіраліся ў маскі розных жывых істот – людзей і жывёл – дзеда, бабы, бусла, зайца, быка, але абавязкова сярод іх была каза.

Падчас экскурсіі госці пройдуць калядны майстар-клас: вывучаць «Калядку», прыбяруцца і адправяцца калядаваць па ўсіх правілах. Наперадзе гасцей чакае сустрэча з самым галоўным калядным і навагоднім персанажам - Святым Мікалаем (дзедам Марозам), якому можна будзе расказаць пра ўсе свае запаветныя жаданні і папрасіць аб іх выкананні ў надыходзячым Новым годзе.

Пасля экскурсійнай праграмы абавязкова наведайце батлейку, каб даведацца пра гісторыю стварэння традыцыйнага беларускага тэатра і паглядзець біблейскі калядны сюжэт.

Зазірніце на паштовую станцыю і адпраўце паштоўкі з каляднымі і навагоднімі віншаваннямі сваім родным і блізкім, пракаціцеся на брычцы ці санях, а таксама наведайце шматлікія лакацыі нашага парка і пазнаёмцеся з багатай гісторыяй нашай краіны.
Колькі каштуе квіток на экскурсію?
Дарослы – 60 рублёў, дзіцячы (ад 7 гадоў) - 50 рублёў, дзеці (да 7 гадоў) – бясплатна.
Важна: для дзяцей, якім яшчэ не споўнілася 7 гадоў, прадугледжана бясплатнае наведванне без святочнага падарунка. Пры жаданні падарунак можна набыць асобна.
У перыяд з 23 снежня па 10 студзеня парк будзе працаваць без выходных.
Тэлефоны для заказу экскурсій для арганізаваных груп +375 (29) 613-77-01 і +375 (33) 615-77-01.
Сустрэць Каляды ў спрадвечных традыцыях
Каляды – мабыць, адзінае з самых трапяткіх і значных святаў у годзе, якое напоўнена дабрынёй, верай і чаканнем дзіва. 24 снежня і 6 студзеня ў 19.00 у парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» можна будзе паўдзельнічаць ва ўнікальнай тэматычнай вячэры «Калядная спадчына Беларусi».

Гасцей чакае сустрэча з чароўнымі персанажамі і ўдзел у рэканструкцыі беларускіх калядных абрадаў «Калядныя цары» і «Пячы ката». Наведвальнікі змогуць даведацца шмат цікавых фактаў пра традыцыі і асаблівасці калядавання на беларускіх землях. І гэта яшчэ далёка не ўсе актыўнасці.

Традыцыйная калядная вячэра з аўтэнтычных страў, якія рыхтуюць толькі адзін раз у годзе, скончыць святочную праграму.
Кошт: дарослы – 190 рублёў, дзіцячы (ад 3 да 17 гадоў) – 120 рублёў
Тэлефоны для папярэдняга заказу: +375 (44) 544-54-51, +375 (29) 628-18-98, +375 (29) 613-77-01.
Крыніца: tochka.by
КАЛЯДНАЯ КАЗКА Ў СУЛЕ

Падарожжа ў свет зімовага чараўніцтва і беларускіх традыцый!
16 снежня 2026 — 10 студзеня 2027 года
Дарагія сябры!
Парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула» запрашае вас акунуцца ў атмасферу
каляднага чараўніцтва, старажытных традыцый і зімовых прыгод!
У дні зімовых святаў мы падрыхтавалі тэматычную экскурсійную праграму «Калядная казка ў Суле», якая
падорыць яркія ўражанні і дзецям, і дарослым.
✨ Вас чакаюць:
- Сустрэчы з казачнымі персанажамі — Зюзем, Чортам і Вядзьмаркай, героямі народнага фальклору.
- Беларускія Каляды — знаёмства са старажытнымі звычаямі і ўдзел у традыцыйным калядаванні.
- Святочныя гульні і зімовыя забавы — вясёлыя забавы для гасцей усіх узростаў.
- Сустрэча са Святым Мікалаем — Дзедам Марозам, які павіншуе гасцей з зімовымі святамі.
- Памятныя падарункі для дзяцей — прыемнае завяршэнне казачнага падарожжа.
- Наведванне гістарычнага бровара для дарослых з магчымасцю пакаштаваць эксклюзіўны напой парку.
Кошты:
Дарослыя - 60 бел. руб.
Дзеці ад 7 гадоў - 50 бел. руб.
Дзеці да 7 гадоў - бясплатна
Важна: для дзяцей, якім яшчэ не споўнілася 7 гадоў, бясплатнае наведванне прадугледжана без святочнага
падарунка. Пры жаданні падарунак можна набыць асобна.
Падарыце сабе і блізкім сапраўдны калядны цуд!
«Калядная казка ў Суле» — гэта магчымасць незабыўна правесці час з сям'ёй, сябрамі або калегамі, дакрануцца
да багатай культурнай спадчыны Беларусі і стаць часткай сапраўднага зімовага свята.
Запрашаем сем'і з дзецьмі, школьныя і турыстычныя групы, карпаратыўныя калектывы і індывідуальных
наведвальнікаў!
Няхай гэтыя зімовыя святы запомняцца цеплынёй сустрэч, шчырымі ўсмешкамі і сапраўдным калядным
чараўніцтвам!
Браніраванне і дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 29 613 77 01
+375 33 615 77 01
Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Перыяд правядзення: 16.12.2026–10.01.2027
Шчаслівых Каляд і Новага года!
З павагай, Парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае Княства Сула».