Шлях з варагаў у грэкі
Гэта – цудная навіна! Кожны з наведнікаў Парку-музэя інтэрактыўнай гісторыі «Сула» мае шанец здзейсніць імправізаваны шлях «з варагаў у грэкі» на паўнапамернай ладдзі вікінгаў – сульскім дракары.
У старажытнасці рачныя шляхі былі не адно самымі зручнымі, але, папраўдзе, і самымі аптымальнымі гандлёвымі артэрыямі міжлюдзкіх і міждзяржаўных звязаў. Гэта цяпер шмат якія з рэк сталі вузейшымі і больш плыткімі, а раней па іх лёгка маглі хадзіць судны нашых продкаў.
Падобна, куды больш глыбокай і шырокай была колісь і рака Сула, на берагах якой месціцца наш турыстычны комплекс. Такім чынам, і яна магла быць улучана ў вядомы сёння нават школьнікам гістарычны шлях «з варагаў у грэкі».
Сульскі дракар – «прышэснік» з прамінулых часоў. Гэты карабель-дракон перамяшчае ўдзельнікаў інтэрактыўнай экскурсіі «10 000 гадоў гісторыі Беларусі» ад прыстані варагаў да сярэднявечнага кварталу. Па-за экскурсіяй наведнікі могуць удосталь наплавацца на дракары, сярод прыгостваў навакольных мясцін, містычна прымяраючы да сябе вобраз вандроўніка далёкай даўніны.
Адолейце радасна й вы свой шлях «з варагаў у грэкі» ў Парку-музэі інтэрактыўнай гісторыі «Сула»!
Фотагалерэя: