Welcome visitor you can log in or create an account

Сульская вінакурня

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Шляхта мела асаблівую прывілею – стварэнне алкагольных напояў. І цяпер Парк-музэй інтэрактыўнай гісторыі «Сула» аднаўляе сярэднявечную традыцыю прыгатавання фірмовага напою паводле старадаўняй рэцэптуры. Дзеля вытворчасці сучаснай «Старкі Запольскай» тут скарыстоўваюць адзіны на тэрыторыі Беларусі мядзяны перагонны апарат канца ХІХ ст. Адпаведна з рэцэптам ХVІ ст., сульскія майстры з прарошчанага зерня гатуюць непаўторны высакародны напой, найвышшай якасці і добрай моцы.

У часе экскурсіі па комплексе у Вас абавязкова з’явіцца такая ўнікальная магчымасць – азнаёміцца з адпачатнай гісторыяй гарэлкі на беларускіх землях, на свае вочы ўбачыць працэс вытварэння шляхецкага напою, а таксама дазнацца таямніцу незвычайнага, рудавата-залатога, колеру «Старкі Запольскай». Ну, а калі Вам ужо споўнілася 18 гадоў, то пашанцуе й прадэгуставаць знакамітую старку.

Кожны ж ахвочы зрабіць прыемны дарунак сябрам ці спраўным партнёрам шчасліва набудзе прыгатаваны па старажытнай тэхналогіі напой у рэстарацыі «Пан Старкi».

Фотагалерэя: