Беларуская шляхта
Паміж мноствам цікавостак апавядае Парк-музэй інтэрактыўнай гісторыі «Сула» сваім наведнікам і пра даўнейшае жыццё шляхты. Каралеўская асамблея – якраз тая мясціна, што красамоўна паказвае шыкоўнасць і раскошу таго, ня знанага намі, жыцця. Убранасць шляхецкай залы, рэканструкцыі тагачасных пацех – усё гэта спрыяе кожнаму з сучасных падарожнікаў у гісторыю Сулы напоўніцу адчуць сябе перамяшчэнцамі ў іншую, інакшую, эпоху.
Каралеўская асамблея Парку-музэя інтэрактыўнай гісторыі «Сула» раскрывае наведнікам некаторыя загадкі шляхецкага піравання і надае адчування прысутнасці ў слыннай мінуўшчыне. А чаму й не дазволіць сабе на кароткі час пабыць годным і вясёлым шляхцічам?!:
- спазнаць смак пацехі «чарка на лязе»;
- пабачыць сапраўдны шаблевы бой;
- дазнацца, чаму асцерагаліся продкі лятучых гусараў;
- ацаніць зручнасць карыстання шабляй з колцам;
- навучыцца шляхецкім танцам;
- паслухаць, як граюць дуда і фізгармонія.
Што да назвы гэтае залы, то ўсё выглядае дастаткова проста: каралеўскай яна мянуецца на гонар першага ўладальніка сульскіх зямель, караля Стэфана Баторыя. А слова «асамблея» азначае «сход, збор людзей». Зала і ўзноўлена перадусім як памяшканне, у якім, верагодна, ветлыя гаспадары маглі наладжваць сустрэчы з высокімі гасцямі ды гуллівыя шляхецкія піры-бяседы.
Цяпер каменныя сцены абноўленай залы дэкараваны дарагімі арыгінальнымі карцінамі, уручную тканымі габеленамі і, вядома ж, партрэтамі князёў ды славутых шляхцічаў. Уражваюць таксама агромністы дзейны агмень і ўунікальныя каваныя жырандолі пад высокімі столямі. Каралеўская асамблея Парку-музэя інтэрактыўнай гісторыі «Сула» – шчасліва абраная мясціна для вяселляў, карпаратываў ды іншых урачыстасцяў.
Завітайце ў Парк-музэй інтэрактыўнай гісторыі «Сула» – і ўбачыце ўсё хараство і ўсю веліч на свае вочы!
Фотагалерэя: