Welcome visitor you can log in or create an account

Стаянка старажытнага чалавека

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Стаянка старажытнага чалавека – мясціна, якую абіралі сабе для жыцця людзі каменнага веку. Гэткай стаянкай маглі скарыстацца толькі аднойчы, а маглі й заставацца на ёй цягам доўгага часу.

Стаянка старажытнага чалавека ў Парку-музэі інтэрактыўнай гісторыі «Сула» маўкліва апавядае нам пра дагістарычную даўніну, пра побыт нашых прадалёкіх папярэднікаў. Інсталяцыя, створаная тут, дае ўяўленне, як жылі нашы продкі, як здабывалі ежу, складалі сховы і выраблялі апранку са шкур жывёл, спляталі буданы з голля дрэў і трыснягу.

На стаянцы кожны ахвочы мае мажлівасць прыстасаваць да сябе вобраз першабытнага чалавека – наведаць будан, сугрэцца ля цяпельца-вогнішча. І думкай сягнуць у той невядомы час, калі для зладавання самых элементарных пабытовых умоў чалавеку даводзілася прыкладаць неймаверна шмат сілы, творчага памкнення і працы.

Насупраць стаянкі можна пазнаёміцца з узорамі мегалітычных збудаванняў культавага прызначэння: ад самага простага – менгіра («камень высокі») да самага складанага – дальмэна («камень-стол»).

Фотогалерея: