Welcome visitor you can log in or create an account

Сядзібнае жыццё

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пра ўладаванасць сядзібнага жыцця на тэрыторыі Парку-музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула» нагадваюць некалькі будынкаў – найперш сядзіба-музей і капліца-ратонда. Ды яшчэ вялізны, з разнастайнымі дрэвамі, парк. Але каб адчуць насалоду ад прыгажосці, ушыркі раскінутай над ракой Сулай, ды насамрэч занурыцца ў атмасферу іншае, выпраўленае гісторыяй у нябыт, эпохі, варта прыехаць сюды, у былыя ўладанні Ленскіх, якіх любіў і паважаў мясцовы люд.

Наведаўшы музей у адноўленым сядзібным доме, госці комплексу пачуюць змястоўны грунтоўны аповед пра жыццё і лёсы некалькіх пакаленняў багатага шляхецкага роду Ленскіх. Фатаздымкі і партрэты, старадаўняя мэбля, арыгіналы дакумэнтаў і ліставання ствараюць уражанне перамяшчэння ў часе і разгадкі некаторых таямніц сям’і, што жыла тут, адольваючы драмы часу і шануючы радавое гняздо і памяць папярэднікаў. Падмацоўвае гэтае шчымлівае ўражанне патрапляння ў іншы час шпацыраванне па старым парку, з векавымі дрэвамі, журкатаннем вады ў фантане, птушынымі спевамі і цішынёй, разлітай, здаецца, у часе і прасторы напамінам пра вечнасць. У нейкі момант з вамі можа здарыццв цуд - і вы адчуеце раптам сябе валадаром гэтага спакою і самой гэтай незабыўнай сядзібы.

Капліца-ратонда пакуль рэканструюецца. Таму гісторыі яе, ня менш загадкавай, чым усё жыццё Ленскіх, можна крануцца толькі ў часе экскурсіі па музеі. Але неўпрыкмет мільгане час – і кожны ахвочы мецьме мажлівасць наведаць усыпальню Ленскіх і пакланіцца памяці людзей, што жылі тут і дбалі пра будучынь да апошняга ўздыху.

Мы па кроплі збіралі артэфакты, наўпрост звязаныя з гэтымі мясцінамі. І вось цяпер палюботна апавядзем вам у падарожжы ў мінуласць пра жыццё і долю папярэднікаў, якія зберагалі для нас, нашчадкаў, спадчыну вякоў.

Будзем жа й мы ўсе разам шанаваць дар продкаў і зямлі нашай – Беларусі!

Фотагалерэя: