Welcome visitor you can log in or create an account

Калегіюм

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Першыя публічныя навучальныя ўстановы на нашай зямлі ўзніклі дужа даўна. У XI стагоддзі ў сталіцы першай беларускай дзяржавы - Полацкага княства - будуецца чацверты ў свеце сабор святой Сафіі, Найвышэйшай мудрасці Божай. Па візантыйскай традыцыі ён становіцца і адзіным адукацыйным цэнтрам таго часу на нашй зямлі. Абапіраючыся на практыку адукацыі Візантыі, полацкія педагогі літаральна ад самага пачатку стрвараюць даволі развітую, прагрэсіўную для таго часу адукацыйную сістэму, якая давала нешматлікім пакуль аматарам бяскоштнае навучанне, аднолькава даступнае як для хлопчыкаў, так і дзяўчынак усіх саслоўяў.

У наступныя стагоддзі на закладзеным у старажытным Полацку падмурку фармуецца сетка царкоўных навучальных устаноў - прыходскіх (альбо парафіяльных) ды манастырскіх школ. Для свайго часу яны ўяўлялі даволі сучасныя інстытуцыі для атрымання базавых навыкаў пісьма і чытання, а часам - яшчэ і арыфметыкі. Асноўнымі ж педагагічнымі прыёмамі ў эпоху сярэдневечча з'яўляліся "зубрэнне" і цялесныя пакаранні за нізкую паспяховасць.

XVI стагоддзе было часам сапраўднай рэвалюцыі ў адукацыі, галоўнымі дзеючымі асобамі якой сталі манахі каталіцкага ордэна езуітаў, якія прынеслі з сабой адукацыйную сістэму, на дзіва блізкую да сучаснай - без дубца і зубрэння "да слёз". Навінкамі сталі звыклая для нас класна-ўрочная сістэма, прынцып спаборніцтва, "нармаваны" вучэбны дзень з 4 ўрокамі фіксаванай працягласці штодня, заняткі іншаземнымі мовамі, музыкай, тэатральныя пастаноўкі ды шмат іншага.

Наведаўшы экспазіцыйную залу, нашы госці здолеюць не проста пачуць шмат новага і пазнавальнага аб дзейнасці езуітаў і іх "калегаў" піярыстаў ды базыліянаў, але ж і пазнаёміцца з выставай рэтра фотаздымкаў навучальных устаноў эпохі Новага часу - калегіюмаў, шмат якія не дайшлі да нашага часу.

Не менш цікавай акажацца і выстава партрэтаў найбольш вядомых прафесараў-езуітаў нашай зямлі, а таксама іх славутых вучняў. А дарожнае парфоліё папоўняць каларытныя фота на лавах рэканструяванага вучэбнага класа з гусінымі пер'ямі для пісання ў рукахх.

Фотагалерэя: