Падарожжа ў сярэднявечча
❗️Шаноўныя сябры❗️
На восеньскіх канікулах мы ладзім новую тэматычную экскурсію для дзяцей “Падарожжа ў сярэднявечча” і ПРАЦУЕМ БЕЗ ВЫХОДНЫХ з 1 па 9 лістапада
Вандроўка пройдзе ў эстафетным фармаце: на сваім шляху госці сустрэнуць гандляра, скамароха, стражніка і іншых персанажаў, выконваючы заданні каторых, дзеці імкнуцца дапамагчы галоўнай гаспадыне сярэднявечнага горада – княжне.
Даведаемся, што такое “шлях з варагаў у грэкі”, праплывем на дракары, навучымся паляваць самым старажытным спосабам, зведаем шыфры і іншыя асаблівасці жыцця ў сярэднявеччы.
Падчас вандроўкі таксама ўключана знаёмства з кавальскай, ганчарнай і млынарскай справай.
Напрыканцы падарожжа дзецей чакае катанне на брычцы і невялічкі падаруначак
♥️Наша гісторыя багатая і разнастайная!
Запрашаем у нашую “машыну часу”, каб хоць на дзянёк адчуць сябе жыхарамі княства.
☎️Па пытаннях броні і асаблівасцей экскурсіі звяртайцеся па тэлефонах:
+375 29 613 77 01
+ 375 33 615 77 01
e-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.