Welcome visitor you can log in or create an account

Падарожжа ў сярэднявечча


 ❗️Шаноўныя сябры❗️

На восеньскіх канікулах мы ладзім новую тэматычную экскурсію для дзяцей “Падарожжа ў сярэднявечча”  і ПРАЦУЕМ БЕЗ ВЫХОДНЫХ з 1 па 9 лістапада 

Вандроўка пройдзе ў эстафетным фармаце: на сваім шляху госці сустрэнуць гандляра, скамароха, стражніка і іншых персанажаў, выконваючы заданні каторых, дзеці імкнуцца дапамагчы галоўнай гаспадыне сярэднявечнага горада – княжне.

Даведаемся, што такое “шлях з варагаў у грэкі”, праплывем на дракары, навучымся паляваць самым старажытным спосабам, зведаем шыфры і іншыя асаблівасці жыцця ў сярэднявеччы.

Падчас вандроўкі таксама ўключана знаёмства з кавальскай, ганчарнай і млынарскай справай.

Напрыканцы падарожжа дзецей чакае катанне на брычцы і невялічкі падаруначак 

 

♥️Наша гісторыя багатая і разнастайная!

Запрашаем у нашую “машыну часу”, каб хоць на дзянёк адчуць сябе жыхарамі княства.  

 

☎️Па пытаннях броні і асаблівасцей экскурсіі звяртайцеся па тэлефонах:
+375 29 613 77 01
+ 375 33 615 77 01
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.