Welcome visitor you can log in or create an account

Збіраем, захоўваем і перадаем традыцыі святкавання Купалля.

Самыя кранальныя і пяшчотныя абрады стануць часткай праграмы ў наступныя выходныя 21 і 22 чэрвеня ў Вялікім княстве Сула.

Не хвалюйцеся, калі чагосьці не ведаеце цi не ўмееце. Будзьце цікаўнымі да культурных традыцый Беларусі! Мы ўсё з любоўю раскажам і пакажам падчас святкавання.


10.00 адчыняецца брама для прыёму гасцей
14.00 пачатак купальскай праграмы ў цэнтры:

  • народныя гульні, танцы
  • майстар-клас па пляценню вянкоў;
  • аквагрым;
  • частаванне;
  • скокі праз вогнішча;
  • гаданне з дапамогай вянкоў i пусканне па вадзе;
  • шуканне папараць кветкі”

17.00 завяршэнне дзённай праграмы

 

Наша свята ўпрыгожыць сваімі спевамі выступленне фальклорна-этнаграфічнага ансамбля Беларускага дзяржаунага універсітэта «Неруш»

 

❗️Папярэдні запіс не патрэбны❗️

 

Кошт уваходнага квітка 35 бел рублёў для дарослых, якія падпісаны на нашыя сацыяльныя сеткі.

 

Ведаеш гiсторыю Радзiмы - пiльнуеш Беларусь ♥️