Купальскія традыцыі
Збіраем, захоўваем і перадаем традыцыі святкавання Купалля.
Самыя кранальныя і пяшчотныя абрады стануць часткай праграмы ў наступныя выходныя 21 і 22 чэрвеня ў Вялікім княстве Сула.
Не хвалюйцеся, калі чагосьці не ведаеце цi не ўмееце. Будзьце цікаўнымі да культурных традыцый Беларусі! Мы ўсё з любоўю раскажам і пакажам падчас святкавання.
10.00 адчыняецца брама для прыёму гасцей
14.00 пачатак купальскай праграмы ў цэнтры:
- народныя гульні, танцы
- майстар-клас па пляценню вянкоў;
- аквагрым;
- частаванне;
- скокі праз вогнішча;
- гаданне з дапамогай вянкоў i пусканне па вадзе;
- шуканне папараць кветкі”
17.00 завяршэнне дзённай праграмы
Наша свята ўпрыгожыць сваімі спевамі выступленне фальклорна-этнаграфічнага ансамбля Беларускага дзяржаунага універсітэта «Неруш»
❗️Папярэдні запіс не патрэбны❗️
Кошт уваходнага квітка 35 бел рублёў для дарослых, якія падпісаны на нашыя сацыяльныя сеткі.
Ведаеш гiсторыю Радзiмы - пiльнуеш Беларусь ♥️