Аднапакаёвы двухмесны стандарт "Камфорт" размешчаны на I паверсе (адзін пакой з 2-спальным ложкам) | 170,00 byn | Нумар 1, 2, 3, 4 |
Аднапакаёвы двухмесны стандарт размешчаны на II паверсе (адзін пакой з 2-спальным ложкам) | 170,00 byn | Нумар 5, 6, 7, 8 |
Дадатковы нумар (без. Сан. Вузла) (два ложкі) | 75,00 byn | Нумар 9 |
Агульны кошт усяго Дома Аканома складае 1.360,00 byn у суткі. У гасцініцы можна размясціць 16 чалавек, у дадатковым нумары 2 чалавекі. Максімальную колькасць якія пражываюць складае 18 чалавек.
Адзіная разліковая гадзіна - з 14.00 бягучых сутак да 12.00 гадзін наступных сутак.
У кошт уключаны сняданкі.
Стол замоў: +375 (33) 644-54-51, +375 (44) 544-54-51.
Асабліва стылёва, шыкоўна, эксклюзіўна выглядае Boutique Hotel. Непаўторны стыль сядзібнага дому 18 стагодзьдзя, з унікальным аздабленнем і ўбраннем кожнага нумару, разгортвае старонкі слыннай гісторыі Вялікага княства Літоўскага.
Унікальнасць дызайну гатэлю, а таксама еўрапейскія стандарты прапаноўваных паслуг ствараюць атмасферу незабыўнага вандравання ў часе, і тут нават самы патрабавальны госць не застанецца абыякавым.
Стары сядзібны парк, што захінуў Boutique Hotel ад мітусні свету, абярожна ахінае й Вас. І апынуўшыся тут, праз колькі хвіляў Вы адчуеце сябе ў ціхай загараднай рэзыдэнцыі, дзе ўсё прызначана толькі асабіста для Вас.
Утульны камерны хол гатэлю, з агменем і стараладным фартэпіяна, спрыяе добраму, цёпламу паразуменню, стварае рамантычны прыўзняты настрой. І ўжо ніколі Вы не забудзеце гэтай насалоды вечаровых сустрэч з класічнай музыкай!
Нам вельмі хочацца, каб гэтае незвычайнае вандраванне стала для Вас напраўду непаўторным, і Вы адчулі сябе існымі Паняй ды Панам, што выбралі для прыпыну ў дарозе менавіта Парк-музэй інтэрактыўнай гісторыі «Сула». А нам радасна прапанаваць Вам дзеля гэтага трансфер на шыкоўным аўто альбо на нашым верталёце.
На тэрыторыі радавога маёнтку, у самым цэнтры старога парку, мы аднавілі ўтульны флігель-лядоўню, прыстасаваны цяпер ужо для адпачынку гасцей, што мараць пра цішыню й адасабленне.
Яшчэ ж у ХVIII стагоддзі тут быў палюботна й замілавана закладзены ландшафтна-пейзажны парк з незлічоным мноствам высакародных дзівосных дрэў. Першы паверх гэтай будыніны ручна зроблены з абчасанага бутавага каменя, аздобленага элементамі традыцыйнай для тае эпохі тынкоўкі з украпваннем чорнага граніту. Мансардавы ж паверх спрэс выкладзены з клінкернай цэглы і мае невялічкую тэрасу. У верхняй частцы франтон азначаны галоўным сімвалам масонаў – усечанай пірамідай з усевідушчым вокам. У сутарэннях размешчаны вінны склеп і дэгустацыйны пакой.
Дызайн інтэр’еру флігеля нечакана спалучае ў сабе брутальнасць сярэднявечнага замка і рамантычнае ўбранне шляхецкага маёнтка. Партрэты Вялікіх князёў уздоўж сцен, габелены, вытканыя паводле старажытных тэхналогій, кафляная печ-агмень, элітная мэбля… Усё гэта нібы неўпрыкмет узнаўляе сапраўды арыстакратычную атмасферу, нагадваючы пра слынную гісторыю гэтых мясцін. Вадаправод флігеля наўпрост падлучаны да гаючай крыніцы, якая й колісь даўно жывіла празрыста-чыстай вадой сядзібны дом.
Паперадзе дому зладавана аточаная двухсотгадовымі дрэвамі, захіленая ад вятроў, пляцоўка з прысадай, адмыслова асвятляная ўначы.
Флігель ідэальна адпавядае рамантычнай памкнёнасці закаханых ці вясельнай пАры схавацца, адсланіцца ад людзей усярэдзіну свайго мікрасвету. Падыходзіць гэтае цёплае ціхае месцейка-гняздо і ўсім, хто любіць і шукае нечага незвычайнага, асаблівага, непараўнальнага ні з чым будзённым.
Хто яны гэткія, варагі?– спытаеце Вы. І мы Вам адкажам: гэта ваяры з Поўначы, перадусім са Скандынавіі. Яшчэ іх называлі вікінгамі, нарманамі. Калі зрабіць спробу ўявіць сабе каторага з варагаў-вікінгаў, дык перад вачыма паўстане адважны дужы чалавек блізу 2-х метраў росту, апрануты ў незвычайны строй са скуры жывёліны: на галаве шлем, у руках – шчыт абарончы і вялізная сякера. Насамрэч так і выглядалі тагачасныя воі з паўночнага краю. У IX стагоддзі пралёг па нашых рэках – найперш па Заходняй Дзвіне, Нёмане і Дняпры – міжнародны гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі», які злучаў Скандынавію, Балтыю і Канстантынопаль (Візантыю). Звычайныя гандляры перапраўлялі па гэтым водным шляху розныя тавары. Варагі ж падпільноўвалі марскія судны, што кіраваліся ад Балтыйскага да Чорнага мора і назад, ды абкрадалі іх, нажываючыся чужым дабром.
Рака Сула, на беразе якой мы з Вамі спыніліся, - прыток Нёмана, і цалкам верагодна, у IX стагоддзі яна была нашмат шырэйшай, больш глыбокай і поўнай. Зыходзячы з геаграфічнага становішча нашай краіны, магчыма імаверна меркаваць, што й па нашай рацэ некалі прадаўна плылі на сваіх дракарах варагі. У XII-XIII стагоддзях нашы продкі карысталі варагаў почасту за наёмных вояў, якія ўдзельнічалі ў міжусобных войнах, а таксама ў нападах на чужынскія гарады і народы.
Напрыканцы XIII стагоддзя гандлёвыя сувязі між краін пашырэлі, варагі асіміляваліся на нашых землях, набылі спакваля іншыя імёны й самі пачалі карыстаць знакаміты водны шлях з гандлёвымі мэтамі.
А Вы, у наш ужо час, маеце вялікі шанец зарынуцца ў прыгодлівы свет вікінгаў, наняўшы нумар у Доме вікінгаў і дзень-другі пажыўшы на гэтай прыстані.
Прапаноўваем Вам пажыць у рэканструяванай сядзібе-музеі Ленскіх ХVІІІ стагоддзя.
Сядзібны дом збудаваны ў стылі класіцызму, з каланадай і дарычнымі портыкамі. Перад парадным уваходам створана ландшафтная кампазіцыя, з дагледжанымі дарожкамі, лавачкамі ў прысадах і фантанам. Уся панская сядзіба абкружана старым пейзажным паркам.
Кожны ахвочы тут адпачыць мае выбар: пасяліцца ў адным з 9-ці нумароў на першым паверсе альбо заняць адзін з 10 нумароў на другім. Усе нумары ў гатэлі двухмесцавыя, з ложкамі-трансформерамі, якія лёгка ператвараюцца з аднаспальных у двухспальныя (і наадварот). Усе нумары маюць плошчу 12 кв. метраў і абсталяваны санвузлом (душавая кабіна, унітаз, ракавіна). У трох з нумароў гатэлю створана магчымасць арганізацыі дадатковага спальнага месца.
У прасторным светлым калідоры – карціны ХІХ ст. - таго часу, калі жылі на гэтай зямлі шляхцічы Ленскія. Інтэр’ер нумароў з выкарыстаннем дрэва, у спалучэнні з драўлянай мэбляй, стылізаванай пад старадаўнасць, стварае ўражанне мяккай утульнасці.
Жывучы ва ўзноўленым сядзібным доме, госці комплексу могуць здзейсніць аглядную экскурсію, конны шпацыр па парку (вершна альбо ў брычцы), наведаць музей ды інтэрактыўныя пляцоўкі, праплыць на сульскім дракары, пакаштаваць унікальны фірмовы напой – «Старку Запольскую».