Сыны Беларусі
«Сыны Беларусі»
22 лістапада адзначаецца Дзень сыноў.
Таму ў рамках нашай праграмы на выходных:
1. Узгадваем пра выхаванне і адукацыю хлопцаў на Беларусі. А дапамагае нам у гэтым творчасць Уладзіміра Караткевіча, дзе ў творах можна знайсці пра старадаўнія традыцыі выхавання.
Месца сустрэчы – калегіум.
2. Станіслаў Вількоцкі нарадзіўся ў Рубяжэвічах і ўсё сваё жыццё прысвяціў развіццю заснаванай ім унікальнай гэта фітааптэкі.
Месца сустрэчы – аптэка, дзе разам адзначым 120-годдзе з дня нараджэння С. Вількоцкага, распавядзем пра здабытак яго дзейнасці і лячэнне травамі.
Што цікавага можна ўбачыць у Суле у гэтыя выходныя:
інтэрактыўнае знаёмства з традыцыямі падрыхтоўкі коней для дапамогі чалавеку ў працы і службе ў кавалерыі з XIX стагоддзя і да нашых дзён. Выстава конскай збруі і сёдлаў і, канешне ж, цікавыя тэматычныя віктарыны.
Месца сустрэчы – каля стайні.
Ведаеш гiсторыю Радзiмы - пiльнуеш Беларусь ❤️