Welcome visitor you can log in or create an account

Дзiкае паляванне ў Суле

 

Яшчэ можна паспець разгадаць тайну «Дзiкага палявання ў Суле»

Парк сярэднявечнай гісторыі «Сула» 7 і 14 лістапада працягне паказ унікальнай экскурсійнай праграмы па матывах аднаго з самых таямнічых твораў Уладзіміра Караткевіча.

Хто гэты загадкавы кароль Стах, чаму і на каго ён учыняе сваё паляванне? Адказы на гэтыя пытанні госці парка змогуць пазнаць падчас экскурсіі.

Экскурсійнае падарожжа «Дзiкае паляванне ў Суле» 24 і 31 кастрычніка, а таксама 7 і 14 лістапада пачнецца ля ўваходнай брамы, пройдзе па маршруце праз залы замка, дзе развернуцца яго асноўныя сцэны. Дарэчы, іх можна не толькі назіраць, але і быць удзельнікам падзей.

Яшчэ адной важнай, асаблівай сцэнай «Дзiкага палявання ў Суле» стане дзень народзінаў галоўнай гераіні. Усе прысутныя змогуць пабываць на сапраўдным балі – закруціцца ў танцы пад гукі старажытнай музыкі і паспытаць арыгінальны частунак.

Падчас гэтага захапляльнага падарожжа госці пагрузяцца ў атмасферу загадкавасці мінулых стагоддзяў і адчуюць цэлую гаму розных пачуццяў: страху, трывогі, суперажывання і гонару за наш беларускі народ. Стануць сведкамі дуэлі і гісторыі шчырага кахання.

Пасля экскурсіі гасцей чакае ўрачыстая вячэра са страў, якія можна паспытаць толькі падчас экскурсіі. Усе стравы прыгатаваны па даўнейшых беларускіх рэцэптах і захоўваюць у сабе першапачатковую задуму майстроў кухарскага мастацтва праз стагоддзі.

Прыемным дадаткам да вячэры стане адмысловы пачастунак ад кухмістра парка.

Кожны госць зможа не толькі ўбачыць і стаць удзельнікам гісторыі, але і паспрабаваць яе на густ.

Колькі каштуе квіток на экскурсію «Дзiкае паляванне ў Суле»?

Дадзены экскурсійны прадукт даступны толькі для гасцей, якія пражываюць у гатэлях парка.

Для дзяцей малодшых за 12 гадоў падчас экскурсіі прадугледжана спецыяльная забаўляльная праграма з гульнямі, тэатрам ценяў і майстар-класам. Кошт паслугі – 90 byn..

Кошт квітка – дарослы - 250 byn, дзіцячы – 200 byn (экскурсія з урачыстай вячэрай) + кошт пражывання ў гатэлі. Азнаёміцца з гатэлямі можна на сайце парка

Экскурсійнае абслугоўванне даступна толькі па папярэднім заказе. Тэлефон для запісу: + 375 44 544 54 51.

Пазнаць гісторыю двух падобных лёсаў

Напярэдадні дня народзінаў класіка беларускай літаратуры парк сярэднявечнай гісторыі «Сула» прапануе гасцям незвычайную экскурсію «Дзiкае паляванне ў Суле». Сюжэт твора поўны яскравых і таямнічых перапляценняў, аднак увагу прыцягвае яшчэ адна цікавая дэталь - неверагоднае падабенства лёсаў галоўнай гераіні рамана Надзеі Яноўскай і апошняй уладальніцы Сулы Альжбеты Ленскай.

У экскурсійным падарожжы «Дзiкае паляванне ў Суле» па матывах аповесці Уладзіміра Караткевіча гледачы змогуць сустрэць не толькі яе галоўную гераіню Надзею Яноўскую, але і апошнюю ўладальніцу маёнтка Сула Альжбету Ленскую.

КРЫНІЦА: tochka.by