Голас зямлі продкаў
Распачынаем святкаваць Дзень Нараджэння!
Два дзесяцігоддзі таму мы заклалі першы камень у падмурак нашай агульнай мары. І вось ужо 20 гадоў мы не проста будуем парк — мы ажыўляем гісторыю.
Юбілейныя мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі парка 1, 2, 8, 9, 15 i 16 жніўня.
Першыя святочныя выходныя прысвечаны вытокам, сувязі з продкамі - гэта народная тэматыка.
У праграме 1 і 2 жніўня:
✔️Лекцыі-дэманстрацыі па выцінанцы, саломцы, маляванцы і ткацтву.
✔️Частаванне!
✔️ Імправізаваны кірмаш (фотазона)
✔️Народныя гульні і танцы
❗️Уваходны квіток - гэта знаёмства з больш чым 30 лакацыямі, катанне на дракары і на брычцы, дэгустацыі.
Парк сярэднявечнай гісторыі «Сула» — гэта не пра мінулае. Гэта пра нашу будучыню, якая немагчымая без памяці.
Тут ажывае час 20 гадоў для вас ♥️