Welcome visitor you can log in or create an account

Жнівень у Суле

 

Жнівень у «Вялікім Княстве Сула» абяцае быць багатым на святы і частаванне‼️Галоўная падзея - юбілей парка, які мы будзем адзначаць тры тыдні запар!

1 - 2 жніўня «Голас зямлі продкаў»: Тэматычныя выходныя, прысвечаныя народнай культуры. Кірмаш з гульнямі і забавамі, а таксама лекцыі-дэманстрацыі па саломапляценні, выцінанцы, маляванцы і ткацтву.

8 - 9 жніўня «На скрыжаванні эпох»: Тэматыка XVII стагоддзя. Гасцей чакае сапраўдная бітва на шаблях, барочная музыка і грацыёзны танец бранль.

15 - 16 жніўня«Штурм гарадзішча»: Тэматыка сярэднявечча.
❗️У суботу, 15 жніўня, праграма будзе падоўжана да 22:00 з-за сапраўднай бітвы на дракарах 

 22 -23 жніўня «Спас - усяму час!»
Мядовы - яблычны - арэхавы

 29 - 30 жніўня «Свята хлеба»
Рэканструкцыя тэматычных абрадаў жніва.

Акрамя гэтага, на працягу ўсяго месяца, даступна зборная экскурсія для самастойных наведвальнікаў «5 000 крокаў беларускай гісторыі» а 13:00 (*платная паслуга)

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️