Святло беларускай жанчыны
Дарагія сябры!
Запрашаем вас на ўнікальнае свята 25 і 26 ліпеня “Святло беларускай жанчыны”. Гэта дзень, калі мы збіраемся разам, каб ушанаваць тую энергію, мудрасць і цеплыню, якія спрадвеку нясуць нашы жанчыны.
У цэнтры праграма будзе прысвечана беларускай жанчыне: той, якая натхняе, той, якая стварае, той, якая дае жыццё
На лакацыях госці даведаюцца пра выбітных жанчын Беларусі.
Праграма ў цэнтры з 14:00 да 17:00
Для самастойных наведвальнікаў, ёсць магчымасць трапіць на эксклюзіўную экскурсію а 13:00 “5000 крокаў беларускай гісторыі” з урачыстай сустрэчай па серадам, чацвяргам, пятніцам і нядзелям.
На тэрыторыі парка можна знаходзіцца да канца працы рэстарана да 21:00
Кошт уваходнага квітка:
45 бел. рублёў для дарослых,
40 бел. рублёў для нашых сяброў у сацыяльных сетках,
25 бел.рублёў для дзяцей ад 7 да 17 гадоў;
Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️