Цікава, што ў беларусаў «куцця» – гэта і святочная вячэра, і абрадавая каша, якой на тую вячэру частаваліся.
Калядных вячэраў (куццей) рабілі тры. Першую – вялікую посную куццю – ладзілі перад Раством. Другую – багатую куццю – перад Новым годам. Трэцюю – галодную куццю – перад Вадохрышчам.
На ўсе тры калядныя вячэры пяклі бліны. «Надышлі Калядкі, бліны ды аладкі», – казалі ў народзе пра гэта свята.
Першы спечаны блін з кожнай вячэры адкладваўся і захоўваўся да канца Калядаў. У апошні дзень Калядаў гаспадыня зранку давала гэтыя бліны жывёле і птушкам. Атрымліваецца, святочную ежу смакавалі і людзі, і зверы, і язычніцкія багі.
Яшчэ больш цікавых фактаў і гістарычных звестак на тэму🥣🕯️«Калядныя стравы беларусаў» можна будзе даведацца 13 і 14 снежня на тэматычных выходных!
Кошт квітка:
40 бел. рублёў для дарослых,
35 бел. рублёў для нашых сяброў у сацыяльных сетках,
15 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️