Па традыцыі, у першыя выходныя кастрычніка па ўсёй Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка
З гэтай нагоды Сула ладзіць свята ў гонар тых, хто сёння навучае нашых дзяцей ♥️
4 і 5 кастрычніка мы ўзгадаем гістарычныя цікавыя моманты школьнай сістэмы, а самыя знаходлівыя атрымаюць падарункі ў спаборніцтвах
Парк пачынае працу а 10:00
На ўваходзе Вы атрымаеце мапу і расклад усіх актыўнасцяў, якія ўваходзяць у кошт квітка.
🍁Няхай гэтыя восеньскія дні запомняцца вясёлымі і цікавымі момантамі, шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі!
Запрашаем ❣️