Welcome visitor you can log in or create an account

Беларусь вяртае сваё

Годнуюphoto 2023 05 11 12 41 05 акцыю распачаў стваральнік парка гісторыі “Вялікае княства Сула” Андрэй Запольскі.

На мінулых выходных адбылася важная падзея для ўсёй краіны – у Беларусь Андрэем Запольскім быў   перададзен  арыгінал рэдкай кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі” Казіміра Семяновіча

У сваёй моцнай прамове спадар Андрэй расказаў пра нашага славутага земляка, які яшчэ 400 гадоў таму   ўпершыню  ў Еўропе апісаў прынцып рэактыўнай цягі і шматступенчатай ракеты. photo 2023 05 11 12 26 22

 

Дзелімся вытрымкай з яго выступу

“Беларусь – гэта каменны дом, які стаіць на грунтоўным падмурку з вялікіх сівых валуноў, якія нашыя продкі збіралі   тысячагоддзямі.

Надышоў час збіраць назад гэтыя камяні, каб вярнуць той моцны падмурак, які будзе трымаць нашую дзяржаву для будучых пакаленняў.

Вывучайце гісторыю, размаўляйце са сваімі дзеткамі, шануйце нашых продкаў. 

Ведаеш гісторыю Радзімы – пільнуеш Беларусь!”

 

Спасылка на тэлерэпартаж

 

Больш падрабязнай інфармацыі з відэавыступамі ў нашых сацсетках: