Welcome visitor you can log in or create an account

1 Мая - Міжнароднае Свята працы і вясны


Шаноўныя сябры Вялікага Княства Сула! 

Запрашаем сустрэць разам 1 Мая - Міжнароднае Свята працы і вясны!

Мы падрыхтавалі для вас цікавую праграму “Беларускія рамёствы - ад мінулага да сучаснасці”.
На свае вочы вы ўбачыце сапраўдную кузню, у якой апрацоўваецца жалеза, ткацкі станок, на якім робіцца ручнік, пякарню, дзе выпякаецца самы смачны хлеб на заквасцы з цэльназернавой пшанічнай і жытняй мукі!  І гэта яшчэ не ўсе цікавосткі! 

‼️Пачатак святочнай праграмы а 14:00 у цэнтры!

Нашы кухмістры падрыхтавалі для вас смачнае частаванне!

Далучайцеся да Свята!
Да сустрэчы!🥰