Гуканне вясны
У апошнія выходныя сакавіка будзем яшчэ мацней гукаць вясну, каб замацаваць яе прыход! 🌞🌸Але без вашай дапамогі нам ніяк не абысціся!🥳
Суботу 29 і нядзелю 30 сакавіка трэба правесці з:
- спевамі і танцамі;
- традыцыйнымі абрадамі і гульнямі;
- дэгустацыяй гарбаты і традыцыйнай кашай веснавога перыяду;
- майстар-класамі;
- цікавымі гістарычнымі аповедамі;
- шпацырам па тэматычных пляцоўках.
🌸 Брама адчыняецца ў 10.00, пачатак святочнай праграмы ў 14.00.
Кошт квіткоў для сяброў усяго 30 бел. руб.
🏰 Папярэдні запіс не патрэбны!