Welcome visitor you can log in or create an account

Дні беларускай навукі ў Суле


На гэтым тыдні хочацца адзначыць вялікі ўнёсак у развіццё міравой навукі і тэхналогій нашых суайчыннікаў.

26 студзеня - афіцыйны дзень беларускай навукі

Таму запрашаем вас на бліжэйшыя выходныя наведаць наш парк, каб больш даведацца пра навукоўцаў з беларускай зямлі. Да сустрэчы мы падрыхтавалі цікавыя тэматычныя звесткі і аповеды.

Таксама, у экспазіцыі Калегіума і Людвісарні, вы зможаце пазнаёміцца з экспазіцыяй, прысвечанай выбітным беларусам-навукоўцам мінулых стагоддзяў.

Тут знойдзеце і вынаходніка шматступенчатай ракеты
17 стагоддзя, і прафесара мінералогіі, вынаходніка радыёпрыёмніка, вайсковага інжынера-фартыфікатара і
іншых славутых навукоўцаў Беларусі.

Хочаце пачуць падрабязней? Прыязджайце да нас!

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️