Welcome visitor you can log in or create an account

Знаёмства з гісторыяй сям’і Ленскіх


Сядзіба Ленскіх - гэта сапраўдная гістарычная каштоўнасць на тэрыторыі нашага парка, якая складаецца з будынкаў і артэфактаў, якія мы беражліва аднаўлялі і збіралі на працягу шмат год, каб захаваць памяць аб гэтым паважаным родзе.

Тут можна не толькі даведацца пра гісторыю жыцця гаспадароў былой сядзібы, але і насамрэч атрымаць неверагодныя эмоцыі і пачуцці ад аповедаў пра іх лёс.

30 лістапада і 1 снежня запрашаем на экскурсіі, прысвечаныя сямʼі Ленскіх:
⚜️ вандроўка "Гісторыя сядзібы Ленскіх";
⚜️ аповеды ў музеі Ленскіх
⚜️ міні-квэст "Старажытныя будынкі Сулы"

Будзем разам узгадваць гісторыю жыцця продкаў, якія так шмат нам пакінулі.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь