Welcome visitor you can log in or create an account

Свята батлейкі


Лялечны тэатр – адно з самых яркіх відовішчаў. Ён прыцягвае сваёй дынамікай і маляўнічасцю.

Незвычайнасць таго, што адбываецца, захоплівае дзяцей і нават дарослых, пераносіць у зусім іншы, займальны свет, дзе ўсё магчыма.

14 верасня ў Суле адзначаем свята БАТЛЕЙКІ — народнага лялечнага тэатра.

У праграме:

З 14:00 да 17:00 святочная праграма ў цэнтры
Больш за 25 інтэрактыўных пляцовак
Катанне на брычцы і дракары
Удзел у майстар-класах
Прагляд спектакля Батлейкі
Катанне на коні для дзяцей
Міні-канцэрт фісгармоніі і дуды

🔺 усё гэта ўваходзіць у кошт квітка 🔺

Сардэчна запрашаем !!