СМАЧНАЕСЦIФЭСТ
27 і 28 красавіка кухмістры Сулы падрыхтавалі смачны гастранамічны сюрпрыз! Таму, запрашаем усіх аматараў падсілкавацца!
Конкурсы, забавы, спевы, танцы і пачастункі - усё, як мы з вамі любім, шаноўныя госці.
Незабыўная праграма ў цэнтры і цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках. Усё ўключана, так бы мовіць. Так-так, і стравай смачнай пачастуем.
10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.
Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.
*у праграме магчымы змены.