Кніга-скарбніца ведаў і мудрасці
Выклік для эрудытаў ці тых, хто імкнецца стаць больш разумным. Выхадныя прысвечаныя кнігам - крыніцы ведаў і асалоды чытання.
На пяці лакацыях комплексу вас чакаюць разнастайныя цікавінкі:
- майстар-клас па напісанні пяром і чарніламі;
- аповед “Беларуская кніга”;
- знаёмства з унікальнай кнігай Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”;
- гістарычны агляд Статута ВКЛ;
- віктарына на веданне беларускай літаратуры.
Вядома, апроч тэматычнага варушняка, гасцей чакаюць гістарычныя вандроўкі ў парку гісторыі Сула, аглядныя экскурсіі і гасціннасць нашых супрацоўнікаў.
10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.
Скарыстайцеся праграмкай, якую атрымаеце на ўваходзе, каб скласці максімальна насычаны маршрут.
Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.
*у праграме магчымы змены.