Дні роднай мовы
Даўгачаканыя выхадныя і душэўная тэма! 24 і 25 лютага будуць прысвечаны роднай мове.
На тэматычных пляцоўках чакаюць адмысловыя актыўнасці:
- у кнігарні-друкарні квіз "Мова і літаратура";
- калегіюм - незвычайныя ўрокі беларускай мовы;
- на ратушы гістарычны аповед "Беларуская мова - дзяржаўная мова ВКЛ";
- на пошце хенд-мэйд "Беларускія паштоўкі".
Парк гісторыі Сула - тэрыторыя беларускай мовы! Прыязджайце практыкаваць мілагучную гаворку па-беларуску.