Дзень матулi
Падарожжа ў Сулу - цудоўны падарунак для матуль!
Тым больш, што надвор'е спрыяе.
🌞Правядзіце, магчыма, апошні цёплы восеньскі дзень з тымі, каго любіце. Новыя ўражанні, пазітыўныя эмоцыі і святочны настрой мы забяспечым!
📜План для дарослых дзяцей такі:
- папрасіце матулю нічога не планаваць на суботу;
- заедзьце за ёй з раніцы, але не надта рана, каб выспалася ;)
- прывязіце матулю ў наш казачны парк гісторыі;
- атрымлівайце асалоду ад яе рэакцый.
😉Дзецям, якія яшчэ не могуць кіраваць аўто, неабходна дамовіцца з татам, каб зладзіць сапраўднае свята для ўсёй сям'і.
🕰️Чакаем Вас у Вялікім княстве Сула 14-га кастрычніка. Пачатак праграмы ў 14.00.
Дарэчы, акрамя праграмы, мы падрыхтавалі прыемную зніжку для матуль. Сачыце за абвесткамі ў нашых сацыяльных сетках.