Welcome visitor you can log in or create an account

Прыйшоў Спас -усяму час


 🌸🐝 Макавей, Макаўе, Спас Мядовік – так нашы продкі называлі першы мядовы спас. 
Па мядовым спасе крочыць двухтыднёвы пост “спасаўка-ласаўка”. Вялікае Княства Сула запрашае ўсіх ахвочых паласавацца добрым настроем, гульнямі ды забавамі і, вядома, паспытаць сапраўднай зёлкавай мядовай гарбаткі ў бліжэйшыя выходныя!
Францыск Скарына пісаў:"…

Пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць"

Маем і мы ў Суле вялікую ласку да гісторыі, культуры, традыцыі зямлі беларускай. Запрашаем вас, як тых пчолак, збіраць і смакаваць адметны нектар роднага краю!

Пачатак тэматычнай праграмы "Прыйшоў Спас -усяму час”
19 і 20 жніўня
14.00 - 17.00