Welcome visitor you can log in or create an account

Дні любімых кніг


Апошнія выходныя ліпеня мы прысвячаем кнігам!

Захоўвайце пост і заплануйце свае выходныя ў Суле

29 і 30 ліпеня

 на працягу ўсяго дня:

– прагляд відэароліка пра ўнікальны артэфакт 17 стагоддзя – адну з найкаштоўнейшых кніг, якая захоўваецца ў сульскім Калегіуме

– віктарына па літаратуры з магчымасцю зарабіць сульскія талеры і абмяняць іх на прызы

– акцыя “Падары беларускую кнігу Суле – атрымай салодкі падарунак”

– кніга пажаданняў Суле – будзем рады пачытаць вашыя ўражанні пра парк

з 14:00 да 17:00:

– у Беларускім мястэчку творчыя заняткі з хэндмейдам для дзетак і забавы для ўсёй сям’і

– майстар-клас па батлейцы – вы самі зможаце ўзяць удзел у спектаклі!

– прэзентацыі дзіцячых кніжак і чытанне вершаў