Welcome visitor you can log in or create an account

фэст “Смачна есці”


Падзея, ад якой у вас зараз пацякуць слінкі – фэст “Смачна есці”!

22 і 23 ліпеня з 14:00 да 17:00

Спецыяльны госць – шэф-кухарка і экспертка беларускай кухні Алена Мікульчык!

Вас чакае інтэрактыўная гульня на веданне беларускай кухні з прызамі і майстар-клас па прыгатаванні стэйка па-радзівілаўску з сапраўдным бігусам і ягадным соусам на чырвоным віне.

14:40-16:00

Толькі ў межах фэста ў нашых рэстаранах можна замовіць спецыяльную страву ад шэф-кухара Сулы “Сульскія пызы”. Глядзіце ў каруселі відэа-прэзентацыю?

❗️Увага! Колькасць порцый абмежаваная❗️Паспейце набыць і пачаставацца першымі.

?Будзем замаўляць разам зёлкавую гарбату з нашай вядунняй. Пачастуем гарбатай усіх жадаючых!

16:00-16:30

?️Лекцыя “Рыцарскія застольныя традыцыі і рытуалы” пройдзе ў Масонскім флігелі. Вы даведаецеся як правільна выціраць рукі аб абрус, ці прыстойна рыцару есць з талеркі сваёй дамы і ці можна карыстацца відэльцам у прысутнасці караля.

14:40, 16:40

? Для дзетак будзе працаваць пляцоўка хэндмэйда на працягу ўсяго фэста.

Фэст уваходзіць у кошт уваходных квіткоў! Папярэдні запіс не трэба