Купалле
Мы ведаем, як вы чакаеце анонс Купалля ў Суле ў ліпені
Не будзем больш мучыць вас чаканнем!
✨Дзённая праграма✨ – для ўсёй сям’і!
8 і 9 ліпеня, 14:00-17:00
Будзем варажыць, замаўляць зёлкавую гарбату, плесці вянкі, вадзіць карагоды, выбіраць Купалку і Купалішча, гуляць у старадаўні ціндэр, спяваць, танчыць, скакаць праз вогнішча і шукаць папараць-кветку!
Абяцаем вам поўнае пагружэнне ў традыцыі і абрады, конкурсы з прызамі і вогненны настрой
Святкаванне Купалля ўваходзіць у кошт уваходных квіткоў. Пры браніраванні нумара ў гатэлі – уваход у парк бясплатны