Купалле
Мы ведаем, як вы чакаеце анонс Купалля ў Суле ў ліпені
Не будзем больш мучыць вас чаканнем!
?Начная праграма? – наш хіт!
7 ліпеня, 20:00-00:00
Будзем варажыць, замаўляць зёлкавую гарбату, плесці вянкі, вадзіць карагоды, выбіраць Купалку і Купалішча, гуляць у старадаўні ціндэр, спяваць, танчыць, скакаць праз вогнішча і шукаць папараць-кветку!
Абяцаем вам поўнае пагружэнне ў традыцыі і абрады, конкурсы з прызамі і вогненны настрой
Для аматараў начной праграмы дужа раім загаддзя забраніраваць нумар на ноч, каб пабачыць Сулу не толькі ноччу, але і на світанку
Святкаванне Купалля ўваходзіць у кошт уваходных квіткоў. Пры браніраванні нумара ў гатэлі – уваход у парк бясплатны