Сула – гісторыка культурная каштоўнасць
24-25 красавіка
Сула – гісторыка культурная каштоўнасць
Шаноўныя госці, на працягу двух дзен 24-25 красавіка, вы можаце далучыцца да адной ці некалькіх экскурсій і пазнаеміцца з таямніцамі Сулы.
Вас чакае:
14.00 – Гістрычная вандроўка «Ад першабытнасці да варагаў».
Пачатак ад Кромлеха (пляцоўка нумар 1).
Вы даведаецеся пра паганскія абрады і побыт старажытных людзей, наведаеце хату Чараўніцы, убачыце паселішча Варагаў, паўдзельнічаеце ў спаборніцтве па кіданню сякер, павандруеце на варажскім караблі «дракары»
16.00 – Гістарычная вандроўка «Беларусь – краіна замкаў. Першыя гарады і адукацыя. Магдэбургскае права».
Пачатак ад Млына (пляцоўка нумар 6).
Вы пазнаеміцеся з гатычным кварталам, Сульскай Вежай, даведаецеся пра рыцарскія традыцыі ВКЛ, пабачыце сапраўдную баявую зброю, паўдзельнічаеце ў майстар-класах па кавальскай і ганчарнай справе, наведаеце Калегіум, дзе пазнаеміцеся з гісторыяй адукаціі і асветы на тэрыторыі Беларусі.
Так сама у праграме: майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, дэгустацыя старабеларускага алкагольнага напою «Старка Запольская», прадстаўленне лялечнага тэатра – «Батлейка», міні канцэрт фисгаромоніі і дуды, катанне на брычцы, наведванне больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак.
* У праграме магчымы змены
Няма абмежаванняў па ўзросту: 0+
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя – 15 руб
Дзеці – 10 руб
Дзеці да 7 гадоў – уваход вольны
Браніраванне гатэляў:
+37533-644-54-51
+37544-544-54-51