Калядная спадчына Беларусі
Вялікае Княства Сула запрашае на тэматычную вячэру “Калядная спадчына Беларусі”
Мы запрашаем вас і вашу сям’ю 24 снежня і 6 студзеня а 19:00 у незабыўнае падарожжа ў святочную спадчыну Беларусі, дзе кожны не проста гледач, а актыўны ўдзельнік! Разам з чароўнымі персанажамі вы станете часткай яркіх абрадаў:
- «Калядныя цары»;
- «Пячы ката»
І даведаецеся яшчэ шмат цікавых традыцый і асаблівасцей калядавання.
А нашы кухмістры прыгатуюць для вас смачную святочную традыцыйную вячэру. На стале будуць аўтэнтычныя стравы, якія гатаваліся толькі адзін раз у год — у гэтыя святочныя тыдні.
Замаўляйце месцы загадзя: +375445445451
+375296281898
+375296137701
Колькасць месцаў абмежавана❗️
📍Папярэднi запіс абавязковы
Кошт:
190 бел.рублёў (дарослы),
120 бел.рублёў (дзіцячы з 3 да 17 гадоў з віншавальнай цукеркай)
кошт пражывання ў гатэлі ад 230 бел.рублёў
🎁 уваходны квіток у падарунак
і магчымасць трапіць на “Калядную казку ў Суле” са зніжкай
Ведаеш гiсторыю Радзiмы - пiльнуеш Беларусь ♥️