OctoberДранік Фэст
Запрашаем на тэматычныя выходныя, прысвечаныя захаванню традыцый беларускай нацыянальнай кухні, у аснове якой адно з галоўных страў з бульбы, - ДРАНІК
Праграма ў цэнтры 19 верасня з 14:00 да 19:00, а 20 верасня з 14:00 да 17:00:
• Частаванне дранікам з 2-ух метровай патэльні;
• Конкурс хуткаснага прыгатавання дранікаў;
• Гульні, дзе актыўныя ўдзельнікі атрымаюць падарункі
• Больш за 30 інтэрактыўных кропак (!);
Кошт уваходнага квітка для сяброў 40 бел.рублёў. замест 45
Дзецям да 7 год уваход вольны, з 7 да 17 уключна - 25 бел.рублёў.
❗️За святочную праграму дадаткова плаціць не трэба
Таксама запрашаем больш паглыбіцца ў гісторыю Беларусі на інтэрактыўнай вандроўцы а 13:00 «5000 крокаў беларускай гісторыі» (экскурсія з урачыстай сустрэчай музыкамі + уваходны квіток у падарунак )
Кошты:
60 бел.рублёў для дарослых,
45 бел.рублёў для дзяцей з 7-17 гадоў
⏳ Працягласць +/- 2 гадзіны.
⚓️ катаем на дракары пакуль дазваляе надвор’е.
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️