Ліпень у Суле
Запрашаем у СУЛУ! Чатыры ліпеньскія ўікэнды, якія абуджаюць.
4–5 ліпеня | КУПАЛЛЕ
Запалім агонь разам! Пляценне вянкоў, таямнічыя абрады, пошук папараць-кветкі і скокі праз вогнішча. Прыйсці са сваімі кветкамі ці ўжо ў вянку — вітаецца!
11–12 ліпеня | СВЯТА ТРАДЫЦЫЙНАГА БЕЛАРУСКАГА АДЗЕННЯ
«Жывы» арнамент, шнуроўка і сілуэты стагоддзяў. Дэфіле ў сапраўдных строях, якія захоўваюць энергію продкаў. Заахвочваем прыходзіць з элементамі, ці цалкам у народным строі♥️
18–19 ліпеня | КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАГА МЯСТЭЧКА
Што такое мястэчка? Гэта гул гаворак, водар свежага хлеба і музыка. Акуніцеся ў каларыт жыцця «жыхароў» мястэчка.
25–26 ліпеня | СВЯТЛО БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ
Завяршальны акорд месяца — услаўленне той, што трымае неба. Музыка, паэзія і прыгажосць, якая натхняе. У гэтыя дні Сула будзе асабліва пяшчотнай і светлай.
Мы падрыхтавалі насычаную праграму для ўсіх, хто шануе беларускую спадчыну.
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️