Welcome visitor you can log in or create an account

Купалле

 Нарэшце набліжаецца адно з найстаражытнейшых, загадкавых і любімых народных святаў - Купалле 

У праграме:
- майстар-клас па пляценню вянкоў;
- абіранне Купалкі;
- купальскія традыцыі і гульні;
- частаванне зёлкавай гарбатай ад чараўніцы;
- урачыстае распальванне вогнішча, карагоды;
- пусканне вянкоў па вадзе;
- скокі праз вогнішча;
- пошук папараць-кветкі;
- на працягу дня майстар-клас па ткацтву зёлкамі

Толькі на начной праграме дадаткова да аснаўной 
- традыцыйныя забавы і танцы ад вядоўцы і купальскія спевы;
- факельнае шэсце пад дуду.

А таксама містычныя гісторыі на лакацыях і сустрэчы з міфічнымі істотамі беларускага фальклору.

❗️Раiм ЗАГАДДЗЯ зрабiць скрыны наяўнасці падпіскі для атрымання зніжкі і анлайн-квіткоў, каму трэба❗️

Каб Ваш вяночак быў унікальным раім браць кветкі з сабой 

КОШТЫ дарослым 45 бел.рублёў;
дзецям з 7 да 17 - 25 бел.рублёў.