Халаднік-фэст
“Халаднік-фэст” у Суле
13 і 14 чэрвеня частуем халадніком са шчаўя, а таксама разыгрываем ружовы бокс паміж тымі, хто прыйдзе ў ружовым адзенні
Пачатак святочнай тэматычнай праграммы а 14.00
☝Умовы простыя:
1) прыйсці на фэст у адзенні ружовага колеру;
2) сфатаграфавацца, ці зрабіць відэа ў гэтым вобразе ў парку сярэднявечнай гісторыі Сула;
3) дадаць сабе на старонку ў інстаграм гісторыю з адзнакай @parksula.by і хэштэгам #халаднікфэстусуле да 16:00;
4) знаходзіцца на кірмашовай плошчы а 16:30 падчас аб’явы пераможцы.
‼️акаўнт на момант разыгранкі павінен быць адчынен‼️
У “ружовы бокс” мы паклалі:
мядок
гарбату
паштоўку з краявідамі Сулы
гліняную міску ад сульскога ганчара
Таксама ёсць падарункі і на месцы
У праграме:
•Лекцыі "Што і як елі нашыя продкі?"
•Віктарына "10 пытанняў пра халаднік"
•Майстар-клас па ткацтву зёлкамі
•Выступ музык
•Конкурсы і гульні
•Спаборніцтвы па прыгатаванню найсмачнейшага халадніка сярод гасцей.
Сардэчна запрашаем
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️