Welcome visitor you can log in or create an account

Чэрвень у Суле

Лета – гэта маленькае жыццё, вытканае з водараў лугавых траў і таямнічых купальскіх песень.
У чэрвені, у парку сярэдневечнай гісторыі Сула, кожныя выходныя яркія і непаўторныя.

6 і 7 чэрвеня “Зялёныя святкі”
Тут мы ўзгадаем пра Семуху, Троіцу, Русалле і аднаўляем праз рэканструкцыю рэдкі абрад “Ваджэнне куста” з непасрэдным удзелам гасцей 

13 і 14 чэрвеня Халаднік-фэст
Бескаштоўна частуем смачным летнім супам 

КУПАЛЛЕ
☀️20 чэрвеня і дзённая і начная праграмы.
☀️21, 27, 28 чэрвеня дзённая праграма.

Будзем вадзіць карагоды, спяваць песні, плесці вянкі і пускаць іх па вадзе ў пошуках ♥️, скакаць праз вогнішча 
А на начной праграме паспрабуем адшукаць запаветную папараць-кветку і скончым свята факельным шэсцем 

Кошты:
Дарослы – Br45
Для сяброў з нашых сацыяльных сетак – Br40
Дзіцячы з 7 да 17 гадоў – Br25
Для дзяцей са шматдзетных сямей (пры наяўнасці пасведчання) — Br15
Для дзяцей да 7 гадоў - уваход вольны.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️