Таямніцы беларускага фальклора
Тым, хто засумаваў па таямнічым гісторыям, жывых легендах і сапраўдных прыгодах ладзім 16 і 17 мая тэматычныя выходныя “Таямніцы беларускага фальклора”‼️
Святочная праграма ў цэнтры з 14:00 да 16:30
Выступ ансамбля і цікавыя спаборніцтвы ад сульскіх аніматараў зробяць ваша падарожжа ў Сулу цікавым і вельмі насычаным!
Таксама запрашаем на “Ноч музеяў” 16 мая з 18:30 да 21:30❗️
Гэтай ноччу музеі па-сапраўднаму ажывуць! І цмок — не выключэнне. Стань паляўнічым на цмока
Запрашаем на містычны квэст, дзе кожны крок праходзіць праз беларускія казкі, павер’і і
нечаканыя сустрэчы.
Кульмінацыя - факельнае шэсце і спальванне цмока
⚔️ Наперад, да прыгод ⚔️