Свята працы
Шаноўныя сябры Вялікага Княства Сула!
Запрашаем сустрэць разам 1 Мая - Міжнароднае Свята працы і вясны!
Мы падрыхтавалі для вас цікавую праграму “Беларускія рамёствы - ад мінулага да сучаснасці”.
На свае вочы вы ўбачыце сапраўдную кузню, у якой апрацоўваецца жалеза, ткацкі станок , на якім робіцца ручнік, пякарню, дзе выпякаецца самы смачны хлеб на заквасцы з цэльназернавой пшанічнай і жытняй мукі! І гэта яшчэ не ўсе цікавосткі!
‼️Пачатак святочнай праграмы а 14:00 у цэнтры!
☕️частуем зёлкавай гарбатай!
Далучайцеся да Свята!
Да сустрэчы!