Welcome visitor you can log in or create an account

Казкі, легенды, паданні беларусаў

 Парк сярэднявечнай гісторыі Сула шчыра запрашае вас у захапляльны свет чароўных казак, легендаў і паданняў беларусаў.

25 і 26 красавіка наша прастора ператворыцца ў казачную кнігу.

Вы пачуеце старадаўнія гісторыі пра лясы і вадаёмы, пра мужных ваяроў і чароўных істот, якія насялялі зямлю продкаў. На лакацыях чакаюць інтэрактыўныя аповеды, сустрэчы з казачнымі персанажамі і магчымасць пагрузіцца ў атмасферу даўніны.

Не прапусціце шанец дакрануцца да спадчыны продкаў, правесці дзень з сям'ёй і сябрамі ў адным з самых чароўных мясцін Беларусі.

Кошт квітка:
45 бел. рублёў для дарослых,
40 бел. рублёў для нашых сяброў у сацыяльных сетках,
25 бел.рублёў для дзяцей ад 7 да 17 гадоў.
15 бел.рублёў дзецям са шматдзетных сем’яў.

Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.

Чакаем вас у свеце дзіўных легенд!