Вялікдзень у Суле
11 і 12 красавіка “Вялікдзень у Суле”
Запрашаем на тэматычныя майстар-класы, а таксама на святочную праграму ў цэнтры з 14:00 да 16:30 з частаваннем ☕️
На свяце вы даведаецеся:
– пра гісторыю Вялікадня;
– як фарбавалі і ўпрыгожвалі яйкі да свята;
– што такое крашанкі, пісанкі, кропанкі і шкрабанкі;
- разам з валачобнікамі абыйдзеце хаты;
- паўдзельнічаеце ў спаборніцтве па ўпрыгожванню імправізаваных пасхальных булак.
10.00 - пачынае працу парк і запрашаем наведаць інтэрактыўныя кропкі, якіх у парку ўжо больш за 30 (!)
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.
✅Папярэдні запіс НЕ патрэбны!
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️