Гуканне вясны 21-22 сакавіка
Запрашаем 21 і 22 сакавіка паўдзельнічаць у рэканструкцыі абрада “Гуканне вясны”.
З 14:00 да 16:00 на цэнтральнай пляцоўцы:
падкіданне птушачак,
упрыгожванне дрэва;
спевы-вяснянкі;
карагоды;
гульні.
❗️ ШЧОДРАЕ ЧАСТАВАННЕ❗️:
традыцыйнай кашай;
зёлкавай гарбатай з сульскім мядочкам?;
булачкамі-“жавароначкамі”.
❗️МАЙСТАР-КЛАСЫ❗️па:
вырабу птушачак;
вырабу кветак у традыцыйных тэхніках.
А 14:00 аглядная экскурсія - падарунак ? усім гасцям парка!
Кошт уваходнага квітка - гэта магчымасць трапіць на аўтэнтычнае свята з частаваннем, а таксама❗️пазнаёміцца з больш чым за 30 тэматычных пляцовак ( з 10:00 да 17:30) ❗️
- 45 бел.рублёў дарослы;
- 40 бел.рублёў дарослы сябар нашых сацыяльных сетак ;
- 25 бел.рублёў дзіцячы з 7 да 17 гадоў уключна;
*дзецям са шматдзетных сем’яў 15 бел. рублёў;
* дзеткам да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. - уваход вольны.
Чаго чакаць? Давай вясну гукаць!