Нам 19 год - Бірфэст
Сябры! 16 жніўня! З вялікай радасцю запрашаем вас адзначыць Дзень Нараджэння парка сярэднявечнай гісторыі Сула
Нам спаўняецца 19 год
Гэта будзе не проста свята, а Бірфэст з сапраўднымі крафтавымі напоямі ад Сулы!
Мы рыхтуем велізарную дозу пазітыву, музыкі, гульняў і, вядома частавання
ПЕРШЫХ 1000 шчасліўцаў, якія далучацца да нашай святочнай праграмы чакае СМАЧНЫ ПАДАРУНАК 🎁 ад сульскіх кухмістраў
Усіх гасцей чакае праграма ў сярэднявечным стылі
Дзённая з 14:00 да 17:00
Вячэрняя з 18:00 да 20:00
Вясёлыя конкурсы, цікавыя віктарыны, выступ музык, спаборніцтвы і канешне танцы
З сабой неабходна браць вясёлы настрой і жаданне прыгод!
Квіток набыты зранку дзейнічае цэлы дзень!
Да сустрэчы на самым самым сяброўскім Дні Нараджэннi – на Сула Бірфэсце!
З нецярпеннем чакаем вас!
Святкуем і частуем ‼️🍻🎶🥳