Welcome visitor you can log in or create an account

Свята ручніка і беларускага адзення


Запрашаем на “Свята ручніка і беларускага адзення26 і 27 ліпеня

Мова вышыўкі не горшая за словы. Яна можа расказаць гісторыю беларускага народа. Адкрывае нам цэлы свет вобразаў, падзей, вераванняў і лёсаў многіх пакаленняў беларусаў.

Для вас мы падрыхтавалі адмысловую праграму ў цэнтры з 14:00 да 17:00:
✨ Выстава ручнікоў з розных рэгіёнаў Беларусі
✨ Дэманстрацыя сапраўдных этнаграфічных строеў
✨ Лекцыі ад ад этнографа, майстра народнага касцюма, сябры студэнцкага этнаграфічнага таварыства Насты Глушко
✨ МК па завязванню старадаўняга галаўнога ўбора - наміткі.
Фота на памяць 
✨ Дзетак чакае МК па вырабу папяровых лялек і беларускага адзення для іх
✨ МК па ткацтву зёлкамі
✨ Частаванне

Давайце разам пазнаёмімся і пазнаем сакрэты прыхаванага культурнага ДНК беларусаў 

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️