Welcome visitor you can log in or create an account

Халаднік-фэст


Традыцыйная страва беларускай кухні, без якой лета - не лета! 

Пагадзіцеся, калі спытаць якое лета на смак, то акрамя марозіва і кавуна, абавязкова ўзгадаеце смак халадніку 

Таму, запрашаем аматараў ружовага смакоцця на свята! 

На выходных (12-13 ліпеня) ладзім смачнае свята “Халаднік-фэст”

➡️ частаванне халадніком ад нашых кухмiстраў
➡️ гістарычныя аповеды на лакацыях
➡️ праграма ў цэнтры
➡️ катанне на сярэднявечным дракары і брычцы

Кошты:
40 бел.рублёў дарослы
15 бел.рублёў дзіцячы (з 7 да 18 гадоў)

Усе актыўнасці (акрамя конкі) ўваходзяць у кошт квіткоў.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14:00 - 17:00 святочная праграма ў цэнтры
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

Чакаем 💝

Ведаеш Радзіму - пільнуеш Беларусь ♥️